Фотавыстава «З крыніц натхнення: гісторыя ў аб’ектыве»

Дата: 30 января в 12:16, Обновлено 30 января в 16:16
39 просмотров

30.01.2026г. у рамках акцыі «Роднае сваё», накіраванай на падтрымку беларускай культуры, у Ваўкавыскай дзіцячай школе мастацтваў адкрылася незвычайная і цёплая выстава, якая стала сапраўдным падарункам для калектыву і ўсім прыхільнікам культуры роднага горада. Яе аўтарам і натхняльнікам выступіла Зоя Мікалаеўна Ганчарык – не толькі шаноўны настаўнік школы, але і старшыня первічнай ветэранскай арганізацыі аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама.
Яна падрыхтавала ўнікальную фотавыставу, якая не толькі вяртае нас у 1980-я гады, але і навочна паказвае, што самае каштоўнае «роднае» – гэта людзі, іх творчасць і перададзеныя традыцыі.

На фотаздымках – маладыя настаўнікі, першыя творчыя калектывы школы, моманты стварэння будучых перамог. Гэта візуальная летапіс беларускай культуры ў мікрамаштабе. Менавіта такія энтузіясты, якія працавалі і тварылі 40 гадоў таму, заклалі асновы для сённяшніх поспехаў вучняў ДШМ на конкурсах і фестывалях.

«Гэта выстава – наша агульная памяць і наша ганаровая кніга, – адзначыла Зоя Мікалаеўна. – Адзін з галоўных падтэкстаў акцыі “Роднае сваё” – павага да сваіх каранёў, да людзей, якія стварылі фундамент для сённяшняга дня. Вельмі важна захаваць і перадаць гэтыя вобразы, каб пакаленні ведалі, чые рукі і сэрцы будавалі культурную славу нашага раёна. Нашы ветэраны працы – гэта і ёсць самае каштоўнае, “роднае” для сферы культуры». Гэтая выстава – наш унёсак у агульную справу захавання памяці і гонару да сваіх педагогаў, да сваёй гісторыі. Яны – жывы сімвал беларускай адукаванасці і культуры».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.