Абласны фестываль-конкурс калектываў інструментальнага жанру "Мелодыі Гродненшчыны", г. Свіслач

Дата: 14 февраля в 19:08, Обновлено 15 февраля в 09:12
44 просмотра

14 лютага 2026 года Свіслач стала сапраўднай музычнай сталіцай Гродзеншчыны. Тут прайшоў абласны фестываль-конкурс «Мелодыі Гродзеншчыны», які сабраў 37 лепшых калектываў з усяго рэгіёну. У напружанай творчай барацьбе за званне лепшых змагаліся і творчыя калектывы Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў, і яны не проста вытрымалі высокі ўзровень канкурэнцыі, але і вярнуліся дадому з бліскучымі вынікамі!

Гонар нашай школы і раёна прадставілі:
У намінацыі «ДАРОСЛЫ АРКЕСТР» :
Дыплом лауреата II ступені - Народны аркестр народных інструментаў (кіраўнік Наталля Гаршковай) .
У намінацыі «ДАРОСЛЫ АНСАМБЛЬ» :
Дыплом за ўдзел - ансамбль «Гармоніка» (кіраўнік Святлана Плаўская).

Выступленне калектываў было адзначана высокай ацэнкай журы. Гэта бліскучае дасягненне, якое пацвярджае высокі прафесійны ўзровень і адданасць музычным традыцыям.

Віншуем удзельнікаў і кіраўнікоў з выдатнымі вынікамі! Ваша творчасць, натхненне і любоў да музыкі праслаўляюць нашу школу далёка за межамі Ваўкавыска. Новых перамог і яркіх выступленняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.